Бiяграфiя

Бацькі Ягораў Леў Уладзіміравіч (1954) і Ягорава Валянціна Віктараўна (1964).

Брат Ягораў Андрэй Львовіч (1992)

Я нарадзіўся 24 сакавіка 1988 года ў слынным горадзе Ліда. У гэтым жа горадзе і пражываў да 1991 года,пакуль мае бацькі не прынялі рашэнне пераехаць у вёску Крывічы Іўеўскага раёну. Менавіта ў Крывічах прайшло маё басаногае дзяцінства. З 1994 па 2003 гады я навучаўся ў Морынскай сярэдняй школе. У 2003 годзе паступіў у Ліцэй БДУ, дзе навучаўся ў гістарычным класе да 2005 года. Калі прыйшоў час выбару свайго далейшага лёсу, пасля нядоўгіх разважанняў, я выбраў гістарычны факультэт БДУ. Тэрмін майго навучання скончыўся ў 2010 годзе, аднак я паступіў у магістратуру роднага факультэта. Паралельна я атрымаў другую адукацыю ў БДЭУ на факультэце КТЦ.

Hosted by uCoz